Озеранский КСУП
Сельскохозяйственное предприятие, специализирующееся на мясо-молочном животноводстве, выращивании сельскохозяйственных культур.
Гонар нашай гаспадаркі, працавітыя і таленавітыя людзі, які ашчадна берагуць і памнажаюць культурныя здабыткі продкаў, заўсёды сябруюць з песняй. Прыклад таму фальклорнае свята “Па сцежках спадчыны”, якое адбылося ў Вялікіх Азёрках, дзе ўдзейнічалі нашы работникі.
Мерапрыемства сабрала талентавітых гасцей з Мастоўскага, Шчучынскага раёнаў, улюбёных ў матывы роднага краю.
Прывіццё любові да сваёй маленькай радзімы, таго найпрыгажэйшага куточка, дзе нарадзіўся, вырас, атрымаў першыя жыццёвыя ўрокі, пачынаецца менавіта з дзяцінства. Кожны чалавек, у тым ліку і маленькі, павінен ведаць родную мову, культурную спадчыну свайго народа, гераічнае мінулае сваёй краіны, бо гэта нашы карані, нашы вытокі. Менавіта гэта і данеслі да гледачоў артысты свята.
Яшчэ свята не пачалося, а ўсе госці нібы перанесліся ў мінулае. Асаблівы народны каларыт стваралі з густам падабраныя дэкарацыі — утульная сцэна, упрыгожаная даматканымі ручнікамі з маляўнічымі ўзорамі, цудоўнымі вышытымі вырабамі, якімі карысталіся нашы продкі.
Вялікае задавальненне, узнёслы настрой прынесла гасцям “Котчынская кадрыля”. Дзіцячы фальклорны гурт “Крынічка” выйшлі ў прыгожых нацыянальных касцюмах, с прыемнымі ўсмешкамі на тварах і бляскам у вочках. З якой радасцю яны дарылі гасцям свае музычныя нумары, цеплыню і шчырасць сваіх сэрцаў!
Гэта цудоўна, што наш імклівы час не загасіў у людзей іскрынку светлай любові да песні, жаданне прыносіць радасць людзям, радавацца і радаваць іншых, адраджаць свой каштоўны нацыянальны скарб.
Ведаеце, заўсёды, калі бываю на такіх мерапрыемствах, адчуваю лёгкасць, акрылёнасць, а на душы становіцца добра і спакойна. Чаму так адбываецца? Таму што адкрыць свае сэрцы могуць толькі добрыя, шчырыя, душэўныя людзі, чулыя і з вялікім цярпеннем. Тут, дзе шануюць нацыянальную культуру, сапраўдныя куточкі цяпла, чысціні і дабраты.. Тут, дзе дакранаюцца да сэрца….